Кубак Беларусі па хакеі (Кубак Салея) стартуе ў пачатку жніўня. Першы этап турніру – групавая фаза. Аршанскі «Лакаматыў» гуляе ў групе «Б» з «Лідай», наваполацкім «Хімікам», «Магілёвам», «Віцебскам», «Берасцем» і зборнай Беларусі U18. Беларуская федэрацыя хакею вызначыла расклад матчаў паміж клубамі. У дакуменце, дасланым на адрас клубаў, стаіць подпіс начальніка аддзелу па правядзенні спаборніцтваў, спартовага дырэктара Уладзіміра Беражкова. Публікуем расклад матчаў аршанскага «Лакаматыва».
5 жніўня. Лакаматыў – зборная U18
6 жніўня. Лакаматыў – Берасце
11 жніўня. Ліда – Лакаматыў
14 жніўня. Лакаматыў – Хімік
16 жніўня. Лакаматыў – Віцебск
18 жніўня. Магілёў – Лакаматыў
У парах, дзе "Лакаматыў" пазначаны першым, ён гуляе дома, на Лядовай арэне ў Оршы.