Заяўкі на правядзенне пікету былі падзены не толькі ў выканкам. але і ў міліцыю з просьбай заключыць дамову на ахову парадку і ў "цэнтральную паліклініку" з просьбай заключыць дамову на медычнае абслугоўванне ў выпадку патрэбы.
Закон пра масавыя мерапрыемствы патрабуе заключэнне дадзеных дамоваў адначасова з падачай заяўкі ў выканкам.
Адказы на заяўкі прыйшлі традыцыйныя - паліклініка адмовілася заключаць дамову. спаслаўшыся на тое што спісам платных паслугаў не прадугледжана аказанне паслугаў на масавых мерапрыемствах. Міліцыя адмовілася ў сувязі з тым, што ў іх няма інфармацыі пра дазвол мерапрыемства з боку выканкаму. А выканкам забараніў пікет у сувязі з тым, што няма дамовы з міліцыяй ды іншымі службамі.
Планавалася, што пікет пройдзе 26 красавіка на пляцоўцы каля кавярні "Аронія".