У горадзе ўсё больш і больш адкрываецца розных крамаў. За апошнія пару тыдняў такіх крамаў было адкрыта тры. Так, на прашпекце Тэкстыльшчыкаў 7 адкрылася крама сантэхнікі з гаворачай назвай "Сантехстрой". Крама абяццае разумныя кошты пры вялікім асартыменце, карты растэрміновак і зніжкі для пенсіянераў.
Другая крама адкрылася на вуліцы Молакава. Гэта фірмовая крама завода "Крышталь", які вырабляе гарэлку. Адпаведны і асартымент прадукцыі. Гэта ўжо другая фірмовая крама "Крышталя" ў Оршы.
А на Раніцы адкрылася аптэка. Яна не надта заўважная, бо знаходзіцца ў двары дома па вуліцы Леніна 61.