09:00

+8

4 м/с

987 гПа

12:00

+8

4 м/с

988 гПа

15:00

+8

4 м/с

990 гПа

18:00

+9

5 м/с

991 гПа

21:00

+6

2 м/с

992 гПа

Орша, Спорт

Мы не палігон!

13.08.2018 20:20

3030 праглядаў, 20 каментароў

Прыхільнікі «Оршы» назвалі чарговыя змены ў камандзе «пераўтварэннем любімай каманды на фарм-клуб».

На блогу фанатаў ФК «Орша» orshafans2.livejournal.com апублікаваны матэрыял пад назвай «Мы не палігон!», у якім фанаты выказалі свае думкі адносна апошніх зменаў у камандзе. Ім не падабаецца, што «Орша» стала фактычна фарм-клубам (даччынай камандай) «Віцебска», які штогод ссылае шэраг сваіх футбалістаў у арэнду. З-за гэтага не развіваецца аршанская футбольная школа, а прыезджыя гульцы, толькі пачаўшы арганізаваную гульню, толькі зразумеўшы тактычныя схемы трэнера, ужо вяртаюцца ў «Віцебск». Фанатам гэта не падабаецца і яны прыгадваюць мінулыя часы, калі такога не было. Прыводзім цалкам тэкст паведамлення ў арыгінале.

На трэнерскім мастку сіня-белых адбылася зьмена, пра якую хадзілі чуткі. Замест Вячаслава Акшаева галоўным трэнерам «Старта» прызначаны Сяргей Вехцеў. Зноў віцебскі, чарговы віцебскі, ну а хто ж іншы, як ні віцебскі?! Асабіста супраць Сяргея Аляксандравіча мы нічога ня маем, больш за тое — шчыра жадаем яму посьпеху ў нашым клубе. Толькі кіраўніцтва футболам у Воршы выклікае сорам за горад. Ужо ня першы год як наш клуб пераўтварыўся на базу абкаткі маладых і юных футбалістаў «віцебска». Паўгода тут, паўгода яшчэ дзе-небудзь у арэндзе, а Ворша быццам дзікая вёска, дзе няма ні сваёй футбольнай школы, ні граматнага чалавека, які ўмеў бы падбіраць гульцоў у склад. Прыкра сказаць, у горадзе са 120 тысячамі насельніцтва не могуць вырасьціць хаця б некалькіх футбалістаў для ўласнай каманды, а замест гэтага абкатваюць гульцоў для чужой. Ды што там, нават трэнераў ужо няма ніякіх іншых, як толькі віцебскія!

Футбалістаў сваіх хоць і мала цяпер, але яны ёсьць. Аднак ні пры Канаплёве, ні пры Акшаеве не атрымаў нармальнага шанцу, напрыклад, Андрэй Раманаў. Выхады аршанца на няшчасныя 5-8 хвілін не бярэм у разьлік, іх нельга назваць паўнавартасным шанцам. Дзіўна, чаму трэнеры так і не далі нармальнай магчымасьці згуляць. Ну праваліўся б раз, два, ну не карыстайцеся тады паслугамі футбаліста, але проста трымаць яго ў запасе... Мала гуляў таксама Ільля Шчуканцоў.

Але крытыкаваць Акшаева зараз ня будзем. Тым больш кіраўніцтва каманды само пайшло на такія ўмовы працы, Вячаслаў Яўгенавіч і не хаваў, што будзе ад’язджаць у зборную па пляжным футболе. Калі гэта паслужыла прычынай яго звальненьня, а ня толькі вынікі, дык тут кіраўніцтва выстаўляе сябе за жанчыну, якая выйшла замуж за марака, а потым закатвае яму скандалы і падае на развод з-за яго рэйсаў. А чым тады не задавальняў Юрый Канаплёў, пры якім каманда дасягнула найлепшага месца за ўсе гады ў І лізе? Дарэчы мы, фанаты, падыходзілі да Юрыя Васільевіча, калі ён быў трэнерам, задавалі ў тым ліку нязручныя пытаньні. Пра аршанскую футбольную школу ён сказаў, што і хацеў бы праглядаць маладых футбалістаў з Воршы, ды клуб са школай не зьвязаныя адпаведнымі абавязацельствамі. З гэтых словаў фактычна сьледуе, што любы клуб у любы момант можа выцягнуць перспектыўнага гульца з Воршы, а кіраўніцтва ФКО можа даведацца аб гэтым постфактум. Падумаеш, нейкі там... Значна прасьцей узяць дублёра «віцебска» і пакарыстацца яго паслугамі паўгода, а там... а там зноў возьмем каго-небудзь у арэнду. І будзем усё ківаць на гаротны фінансавы стан, забываючы, што вялікае значэньне мае атмасфера клуба, грошы вырашаюць ня ўсё. Таксама Канаплёў прыгадваў і адсутнасць у «Старта» нармальных фінансаў, каб набываць футбаліста, а ня браць у арэнду. Уявіце сябе на месцы трэнера. Ты толькі збудаваў каманду, яна толькі згулялася, а ўжо арандаваных гульцоў забіраюць у клуб, якому яны належаць.

Непрыемна адчуваць, што наш ФКО стаў прыдаткам іншага клуба. Трапілі на іх у Кубку, дык ставім матч на зручны для «віцебска» дзень. Абкатваем іх футбалістаў аднаго за адным. Ва Украіне была падобная сітуацыя зь «Ільлічоўцам» (цяпер проста «Марыупаль»), які стаў ледзь не фарм-клубам данецкага «Шахцёра». Цяпер мы сталі амаль фарм-клубам «віцебска». Адна справа, калі б у нас былі высокія задачы і арандаваныя футбалісты дапамагалі нам іх дабівацца. Іншая справа, што мы пляцемся ў хвасьце табліцы І лігі і працягваем проста абкатку пераважна гульцоў «віцебска». Не разьвіваем аршанскі футбол і нават не асабліва думаем пра гэта. Можа і хатнія матчы пераехаць гуляць у віцебск? І ладна б гэта казалі толькі мы, пара дзясяткаў фанатаў, дык пра гэта ж кажуць на ўсіх трыбунах, звычайныя заўзятары пачынаюць усё радзей наведваць матчы ФКО, бо яны расчараваныя хадой спраў. Не адзін толькі вынік служыць прычынай гэтаму.

Генадзь Дзьмітрыевіч Галубовіч, Рува Маркавіч Аўцын, Леанід Андрэевіч Барэйша, Аляксандр Эдуардавіч Шалатонін, Алег Уладзіміравіч Казлоў і іншыя людзі на розных пасадах, зьвязаных з футболам, рабілі захады для разьвіцьця клуба. Яны ўпісалі свае імёны ў гісторыю аршанскага футболу, іх дагэтуль памятаюць заўзятары са стажам. Цяперашніх кіраўнікоў могуць запомніць толькі як тых, хто ня дбаў пра клуб, а пераўтварыў яго на трэніровачна-гульнявую базу для аднаго клуба з «вышкі». Сапраўды, 90-я гады былі лепшымі ў плане фармаваньня калектыва, пра што не аднойчы згадвалі ветэраны клуба. Футбалісты практычна ўсе былі свае, большасьць іх мелі трывалую сувязь з Воршай. Цяпер нагамяч у нас і вакол нас зьмяніўся істотна, а ў камандзе спрэс арандаваныя кадры і тыя, хто перайшоў у «Старт» у апошні момант, калі нікуды больш не клікалі. Трывожна яшчэ і тое, што ня 100 % складу каманды паказвае трыбунам, што сапраўды хоча выкладацца напоўніцу у гульнях. Шэраг гульцоў, да якіх няма прэтэнзій, але яшчэ больш тых, каму можна іх прад’явіць.

Мабыць, ня трэба каманды, якой ня ставяць сур’ёзных задач у чэмпіянаце і якая не разьвівае ўласна аршанскі футбол, а проста ўзяць ды заявіцца ў чэмпіянат вобласьці? Каб паменей трэнерскіх перастановак, каб бязь зьмены складу амаль цалкам у міжсезоньні і на 50 % кожнае лета? Тупік. Апынуліся ў сітуацыі, калі прэстыжам, гербам каманды апякуюцца толькі заўзятары і асобныя футбалісты. Для тых, хто кіруе клубам цяпер, гэта проста месца працы. Ня болей. Уявіце аркестр, дзе кіраўнік змяняе дырыжораў, набірае музыкаў і бясконца іх мяняе, тым больш яны на кантракце з іншым калектывам. Перастаўляе канцэрт на нязручныя дзень і час без увагі да слухачоў. Будзе такі аркестр іграць якасную музыку, стануць яго музыкі кумірамі публікі? Вельмі мала і зусім нямногія. Урэшце, на канцэрты аркестра будзе хадзіць усё меней людзей. Нармальнага кіраўніка гэта насьцярожыць і ён: а) пакіне аркестр, прызнаўшы няздольнасьць кіраваць ім; б) выправіцца і пачне нешта рабіць нармальна. Вось так і ў нагамячы.

Згаданыя ў тэксьце ветэраны футболу зрабілі свой унёсак у прагрэс клуба, каб аршанцы зь цікавасьцю і надзеяй прыходзілі на стадыён. А самае важнае — ў каманды заўсёды быў свой дух, самастойнасьць, незалежнасьць, калі хочаце. У тыя ж 90-я «Старт» быў серадняком, але ў Воршы часта гублялі важныя балы фаварыты лігі, каманды зь вялікімі, па нашых мерках, мэтамі і бюджэтамі. І аршанская каманда была самой сабой, а не палігонам для іншага клуба.

А што думаеце пра сітуацыю вы? Выказвайцеся ў каментарах!

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Мы не палігон!

Прыхільнікі «Оршы» назвалі чарговыя змены ў камандзе «пераўтварэннем любімай каманды на фарм-клуб».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение