У мінулым годзе, калі Лукашэнка абвесціў пра "пад'ём Аршаншчыны з руінаў і попелу", асноўным прадпрыемствам якое павінна было атрымаць карысць ад гэтай прагарамы быў названы Інструментальны завод. Заводу перашпачаткова абяцалі каля 60 міліёнаў на мадэрнізацыю, пазней абяцанне зменьшылася да 40 мільёнаў, але так і не было вядома ці выдзеленыя тыя сродкі.
Нарэшце стала вядома, што сродкі выдзеленыя. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю агенцыі БелТА новы старшыня Аршанскага выканкаму Ігар Ісачэнка. Па яго словах Інструментальнаму выдзелена 48 мільёнаў на закупку абсталявання і 4 мільёны для рамонту цэхоў, у тым ліку, рамонту таго самага даху, які так не спадабаўся Лукашэнку.