Нарада па развіцці Оршы павінна стаць урокам для ўсіх, заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, неабходна наведаць усе раёны Беларусі і ўсе праблемныя прадпрыемствы, выпрацаваць план узаемадзеяння з імі. Прамысловасць з'яўляецца тварам эканомікі, гэтым і тлумачыцца ўвага Лукашэнкі да комплекснага развіцця Аршанскага раёна.
"Орша - гэта ўрок усім, і трэба зрабіць адпаведныя высновы. Усім кадрам - і саветам, і выканкамам, і кіраўнікам арганізацый", - падкрэсліў Мясніковіч.
Спікер верхняй палаты парламента звярнуў асаблівую ўвагу на гэтыя пытанні, таму што прамысловасць - вельмі важная сфера дзейнасці.
"Тут фарміруецца асноўная дабаўленая вартасць. Тут - асноўная занятасць і экспартны патэнцыял. Устойлівай можа быць толькі тая эканоміка, у структуры якой прамысловасць займае 25% і больш", - патлумачыў сваю пазіцыю Мясніковіч.
Пасля чаго ён дадаў, што ўжо абмеркаваў з новым прэм'ер-міністрам Сяргеем Румасам прагноз бюджэту краіны на 2019 год.