12:00

-1

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Орша, Эканоміка

Наехалі санітары

29.08.2018 09:05

6040 праглядаў, 6 каментароў

Мясакамбінат апынуўся пад пільным кантролем з-за забойнага цэху?

Завяршаецца летняя пара, і яна стала стрэсавай не толькі для Інструментальнага завода і для Авіярамотнага, але, па ўсёй верагоднасці, і для Мясакамбіната. Паводле інфармацыі, што паступіла ў нашу рэдакцыю ад работнікаў прадпрыемства, якія пажадалі застацца ананімнымі, забойны цэх, а фактычна цэлы камбінат апынуўся перад пагрозай часовага закрыцця. Паведамляецца, што на АМКК з планавай праверкай пабывала санстанцыя, якая нібы падвергнула сумневам гатовасць да працы забойнага цэху. Мясакамбінату пастаўлена задача ліквідаваць праблемы да 1 верасня, каб пазбегнуць закрыцця забойнага цэху. Ананімныя крыніцы на камбінаце гавораць, што асобных работнікаў некалькі дзён нават пакідалі пасля працы фарбаваць бардзюры ў месцах, дзе ажыццяўляецца прагон быдла, і займацца іншым упарадкаваннем на тэрыторыі, каб "упісацца" ў санітарныя нормы і зноў адпавядаць усім патрабаванням. Парушэнні не крытычныя і, відаць па ўсім, на АМКК паспеюць іх выдаліць.

Сёлета Аршанскаму мясакансерваваму камбінату споўнілася 88 гадоў. Гэта найбуйнейшы ў Беларусі вытворца мясных, мясараслінных і рыбараслінных кансерваў для дзіцячага харчавання, а таксама агульнага спажывання.

Сёлета аршанскае прадпрыемства атрымала польскія інвестыцыі памерам 15 мільёнаў еўра на пабудову новага забойнага цэху да снежня 2019 года. На тэлеканале АНТ у эфіры ідзе кулінарнае шоў "Быстро Вкусно Полезно" пры падтрымцы камбіната.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Наехалі санітары

Мясакамбінат апынуўся пад пільным кантролем з-за забойнага цэху?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение