12:00

-1

4 м/с

1007 гПа

15:00

-1

3 м/с

1006 гПа

18:00

-4

2 м/с

1006 гПа

21:00

-7

1 м/с

1005 гПа

00:00

-7

0 м/с

1004 гПа

Орша, Эканоміка

Холдынгаў ужо не трэба

05.09.2018 15:44

6168 праглядаў, 0 каментароў

На думку нязменнага прэзідэнта, холдынгі гэта "аб'яднанне вожыка з жабай".

Прэзідэнт Беларусі падчас прыняцця кадравых рашэнняў заявіў, што айчынным прадпрыемствам трэба арыентавацца на развіццё вытворчасцяў, якія забяспечваюць імпартазамяшчэнне. Ён распавёў, што ў Оршы плануецца арганізаваць холдынгі, адзначыўшы, што гэта падобна на аб'яднанне «вожыка з жабай». Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што праблемныя прадпрыемствы можна ажывіць, арыентуючыся на імпартазамяшчэнне. У якасці прыкладу такой працы Аляксандр Лукашэнка назваў холдынг «Салея», які спецыялізуецца на выпуску гідраўлікі. Ён нагадаў, што з такой прадукцыяй у рэспубліцы заўсёды былі праблемы, але ў выніку працы дадзенай арганізацыі ў краіне з'явілася свая прадукцыя такога кшталту. Паводле яго слоў, Аршанскі інструментальны завод мог бы выпускаць прыстасаванні для буйных машынабудаўнічых прадпрыемстваў.

Беларускі лідэр удакладніў, што праблемныя прадпрыемствы павінны наладзіць работу такім чынам, каб краіна не імпартавала камплектуючыя, а вырабляла іх у сябе, піша выданне "Бізнес-лідэр". Пры гэтым ён растлумачыў, што існуючыя заводы лепш мадэрнізаваць для развіцця імпартазамяшчэння, чым перапрафіляваць іх. Гэта звязана з наяўнасцю адпаведнай школы на прадпрыемствах, а таксама вопытных спецыялістаў, якія маюць уяўленне аб пэўнай прадукцыі.

У розны час у сувязі з магчымым аб'яднаннем у тыя ці іншыя холдынгі ў прэсе згадваліся Аршанскі льнокамбінат, Арэхаўскі льнозавод, Аршанскі малочны камбінат, агракамбінат "Задняпроўскі" і іншыя прадпрыемствы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Холдынгаў ужо не трэба

На думку нязменнага прэзідэнта, холдынгі гэта "аб'яднанне вожыка з жабай".

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение