Першы паядынак створанай у Оршы хакейнай каманды адбудзецца ужо ў бліжэйшы чацвер, 13-га верасня. На сваёй пляцоўцы, на аршанскай Лядовай арэне "чыгуначнікі" пазмагаюцца з "Бабруйскам". Усяго ў дывізіёне "Б", дзе выступае і "Лакаматыў", заяўлены 9 каманд. Акрамя аршанцаў гэта "Баранавічы", "Бабруйск", "Берасце", "Віцебск", "Магілёў", "Пінскія ястрабы", "Хімік" (Наваполацк) і юніёрская да 18 гадоў зборная Беларусі.
Першы этап стартуе 13 верасня, а скончыцца 23 сакавіка. Другі этап чэмпіянату складаецца з двух турніраў,у адпаведнасці з занятымі месцамі, гэта пераходны турнір і так званыя "Гульні развіцця". Матчы ўвесну будуць апублікаваныя пазней. А пакуль афіцыйная суполка "Локо" апублікавала каляндар матчаў на восень і зіму.