У матчы 22-га туру чэмпіянату Беларусі ў І лізе футбольны клуб "Орша" прымаў ЮАС з Жыткавічаў. У першым тайме ініцыятывай больш валодалі госці, а забілі аршанцы, на 24-й хвіліне голам вызначыўся Глеб Жалезнікаў. Але ў другім тайме лік на табло змяніўся ўжо на карысць ЮАС. На 65-й хвіліне пасля памылкі аршанскага брамніка гол правёў Кірыл Шрэйтар. А ўжо ў кампенсаваны да матчу час на 90+2 хвіліне Чарнышоў прынёс гасцям вікторыю.
Такім чынам, ужо 9 матчаў сіня-белыя без перамог, за гэты ж адрэзак пацярпелі 6 паразаў. І ўжо 3 раз запар каманда Сяргея Вехцева прапускае ў апошнія 15 хвілін.