У мінскім Цэнтры Прагрэсіўнага Іўдаізма "Бэйт Сімха" прагучала памінальная малітва па растраляных у часы сталінскіх рэпрэсій у Оршы габрэях. Нагадаем, што раней Ігар Станкевіч, прааналізаваўшы даступны спіс растраляных у Оршы ў часы сталінскіх рэпрэсій, выявіў там 38 габрэяў, сярод іх аднаго равіна.
Упершыню юдэі маліліся па растраляных у Оршы сваіх адзінаверцаў, называючы іх імёны. Хаця, як адзначаюць эксперты, спіс з 38 прозвішчаў далёка не поўны і пакуль не адкрытыя архівы КДБ поўным быць не можа.