Падобна на тое, што выканкам усё больш спрабуе зарабляць грошы на выкарысатнні самога будынка мясцовай улады. Так, раней сталовая выканкаму стала агульнадаступнай кавярняй. Пазней на першым паверсе будынка быў адчынены салон прыгажосці. І вось, яшчэ адзін аб'ект сферы абслугоўвання з'явіўся ў будынку мясцовай улады.
У гардэробе райвыканкаму адчыніўся шапік "Белсаюздруку". З-за гэтага сам гардэроб скараціўся прыблізна на палову.