Па задуме ўладальніка аграсядзібы Ігара Грышанава, у "Пуцяціна" будуць вырабляцца розныя прылады для дзікіх птушак. Акрамя традыцыйных шпакоўняў, ужо сёння для спробы тут былі вырабленыя так званыя "прысады" - адмысловыя канструкцыі для таго, каб на іх сядалі лятаючыя драпежнікі, каб назіраць за мышамі ды іншай сваёй здабычай. У наступным годзе плануецца, што тут будуць вырабляцца таксама "сінічнікі" - домікі для сінічак. Асаблівасць іх у тым, што яны будуць не выраблены, а вырашчаныя. Арыгінальныя "сінічнікі" - гэта апрацаваныя тыквы адмысловага сорту, якія падыходзяць для пражывання гэтых птушак.
Скарыстацца паслугамі "майстэрні" (набыць шпакоўні ці іншыя прылады) змогуць любыя аматары птушак як за грошы, так і бясплатна. Але асноўны арыентыр на суседнія раёны. Для таго, каб знайсці інвестыцыі для сваёй ідэі, Ігар Грышанаў удзельнічаў у social weekend, праўда, у галасаванні праэкт майстэрні не набраў дастатковай колькасці галасоў. Праўда, ужо сёння можна сказаць, што шэраг экалагічных грамадскіх арганізацый усё ж такі гатовыя падтрымаць ідэю і яна, відавочна, з вясны ўжо пачне працаваць.
На фота: прыклад "прысады"
На фота: будучыя "сінічнікі"