Да канца чэмпіянату Беларусі па футболе ў Першай лізе застаецца тры туры. "Орша" на 12-й пазіцыі сярод 15 каманд. Папярэдні тур сіня-белыя прапускалі, а да гэтага каманда Сяргея Вехцева прайграла "Баранавічам" 1:3 на сваім полі. Цяпер аршанцы адправяцца ў госці да "Чысці", якая замыкае табліцу, атрымаўшы толькі адну перамогу за ўвесь год. Супернік аршанцаў ужо датэрмінова развітаўся з Першай лігай. У першым кругу "Орша" разграміла "Чысць" 5:2.
Матч "Чысць" — "Орша" пройдзе 27-га кастрычніка на стадыёне "Школьны" ў пасёлку Чысць. Пачатак а 14:00.