Віцебскія мытнікі спынілі спробу незаконнага ўвозу з Расеі кветак без неабходных суправаджальных дакументаў. Транспартны сродак Mercedes з свежазрэзанымі кветкамі і ў гаршчках перавозіліся ў Беларусь на транспарце, якім кіраваў грамадзянін Расейскай Федэрацыі. Паблізу вёскі Заольша Лёзненскага раёна аўтапоезд, як паведамляе сайт Віцебскай мытні, быў прыпынены яе супрацоўнікамі для правядзення кантрольных мерапрыемстваў. Падчас праверкі ўстаноўлена, што больш чым на 20 тысяч перамяшчаюцца ружы, архідэі, герберы, лілеі, альстрамерыі і іншыя гатункі кветак, у іх адсутнічалі фітасанітарныя сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх бяспеку.
Кошт кветак склаў амаль 30 тысяч рублёў. Па дадзеным факце Віцебскай мытняй пачаты адміністрацыйны працэс па прыкметах здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння паводле ч.4 арт.12.17 КаАП Рэспублікі Беларусь. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае накладанне штрафу ў памеры да 50% ад кошту незаконнага тавару.
На дарозе Р21 паблізу Завольша нярэдка спыняюць і затрымліваюць кантрабанду. Выкарыстоўваючы адкрытасць межаў Беларусі з усходнім суседам, па дарозе часта ідзе груз без дакументаў. Так, да прыкладу, пад Завольшай у жніўні затрымалі груз металічнага лому.