Аршанскі раённы выканаўчы камітэт апавяшчае жыхароў г.Оршы і Аршанскага раёна аб правядзенні грамадскага абмеркавання ў галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці па аб'екце: «План дэталёвай планіроўкі квартала індывідуальнай жылой забудовы "Шчацінка" г.Барань Аршанскага раёна», размешчанага на землях горада Барані . Тэрмін правядзення грамадскага абмеркавання з 6 па 30 лістапада 2018 года.
Выказаць свае заўвагі і (або) прапановы ў пісьмовым або вусным выглядзе можна з 6-30 лістапада 2018 гадоў ў працоўны час: панядзелак-пятніца з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00 у кабінеце № 11, 2-й паверх, сакратар Бараньскага гарадскога выканаўчага камітэта Занак Алена Яўгенаўна (вул.Аршанская, 6, г.Барань, тэл.8 (0216) 55-15-90 або на е-mail: [email protected]).
Экспазіцыя (выстава) праекту праводзіцца з 6 па 20 лістапада на 2-м паверсе ў фае будынка Бараньскага гарвыканкама (вул.Аршанская, 6, г.Барань). Прэзентацыя праекта праводзіцца 8 лістапада з 14.00 у зале пасяджэнняў Бараньскага гарвыканкаму, каб. № 15, 2 паверх (вул.Аршанская, 6, г.Барань).
Заўвагі і (або) прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання разглядаюцца архітэктурна-горадабудаўнічым саветам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.
К. Селіванаў, намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама.