Аршанскі "Узлёт" працягвае чэмпіянат Беларусі ў дывізіёне Б. Напярэдадні аршанцы прымалі каманду дзіцяча-юнацкай школы з Менску. У першым матчы аршанцы саступілі 1:3 (20:25; 25:23; 30:32; 21:25). А вось у другім ва ўпартай барацьбе "Узлёту" ўдалося ўзяць рэванш 3:1 (25:15; 25:19; 17:25; 25:22).
Параза ў першым матчы перашкодзіла "Узлёту" застацца на 2-м радку, у выніку наша каманда адкацілася на 3-е месца.