18:00

+1

8 м/с

980 гПа

21:00

-0

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

1 м/с

979 гПа

03:00

-1

1 м/с

979 гПа

06:00

-2

4 м/с

978 гПа

Орша, Здарэнні

Узятыя пад варту

30.10.2018 21:36

3532 прагляду, 0 каментароў

Два аршанцы, затрыманыя за незаконны гандаль зброяй, арыштаваныя (+ фота зброі).

Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці расследуе крымінальную справу, заведзеную на дваіх мужчынаў з Оршы, затрыманых за гандаль зброяй. Аднаму 63, другому 35 гадоў. Нагадаем, што іх затрымалі ў Дубровенскім раёне, дзе яны завяршылі чарговую здзелку па продажы зброі і атрымалі 1,2 тысячы даляраў за пісталет ТТ і рэвальвер сістэмы "Наган". Міліцыя адразу назвала гэта часткай аперацыі па ізаляцыі крымінальных аўтарытэтаў. Як высветліла праверка аператыўнікаў, раней адзін з затрыманых аршанцаў удо быў знаёмы з Крымінальным кодэксам на ўласным досведзе. Але не за гандаль людзьмі, як памылкова паведамлялася раней, а за незаконную здабычу рыбы, што, бясспрэчна, з'яўляецца менш цяжкім злачынствам. Увесь даход у апошні час 35-гадовы мужчына здабываў, меркавана, крымінальнымі спосабамі, а менавіта тым самым продажам зброі. Яго саўдзельнік — пенсіянер.

Сярод зброі, якую збылі мужчыны грамадзянам значацца пісталет тыпу "ПММ" калібра 9 мм, выраблены саматужным спосабам са складовых частак рознай зброі з прыстасаваннем для бясшумнай стральбы і пісталет "Beretta" калібра 9 мм, якія, згодна з заключэннем балістычнай экспертызы, з'яўляюцца наразной агнястрэльнай зброяй і прыдатныя для выкарыстання па сваім мэтавым прызначэнні (на мове аператыўнікаў: здзяйсненні стрэлаў). Таксама была канфіскавана і іншая зброя, па якой у цяперашні час экспертамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз праводзіцца балістычная экспертыза.

У цяперашні час затрыманым прад'яўлена абвінавачванне па ч.3 арт.295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі). Да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Узятыя пад варту

Два аршанцы, затрыманыя за незаконны гандаль зброяй, арыштаваныя (+ фота зброі).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение