З пачаткам халоднага сезону лецішчы сталі аб'ектамі ўвагі вароў, але гэта не адзіная праблема ў захаванні лецішчаў. За адзін дзень у Аршанскім раёне згарэлі адразу два дачныя домікі - паведамляе зводка МНС.
Абодва пажары здарыліс 28 кастрычніка. Каля Гацькаўшчыны а 6-ай гадзіне раніцы ў таварыстве "Лугаўцы" загарэўсы дачны дом пажылой жанчыны. А каля 22-30 пажар адбыўся ў садовым таварыстве "Электрон" каля вёскі Целянцеева. У абодвух выпадках прычыны пажару пакуль не высветлены.