09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

Рэгіён, Культура

Упершыню на малой радзіме (фота)

01.11.2018 14:22

4737 праглядаў, 1 каментар

Знакаміты мастак Міхаіл Канцавы ўпершыню выставіў свае работы на Аршаншчыне

Міхаіл Пятровіч Канцавы нарадзіўся ў 1949 годзе ў пасёлку Барань у рабочай сямьі. Маці Міхаіла Марыя Васільеўна з сям'і украінцаў, якія пераехалі на Аршанчыну ў 1930-я гады,цудам уратаваўшыся ад страшнага голаду ва Украіне. Бацька Пётр Акімавіч, удзельнік вайны,у 1945 годзе быў цяжка паранены у баі ў Германіі. Пасля бою яго палічылі загінулым, і ў сям'ю прыйшла "пахаронка", але Пётр, прайшоўшы шмат шпіталёў, выжыў і ўжо пасля вайны, вярнуўся дадому. Усё жыццё бацькі мастака адпрацавалі на заводзе "Чырвоны кастрычнік" у Барані.

Скончыўшы 15-ю сярэднюю школу ў Барані, Міхаіл паступае ў Мінскае мастацкае вучылішча. Там яго працы заўважылі вядомыя ў Беларусі мастакі, і ён знаёміцца са знакамітым скульптарам Заірам Азгурам. З 1977 года Міхаіл становіцца сябрам моладзевага абьяднання пры Саюзе мастакоў СССР. Ен актыўна працуе і ўдзельнічае ў шматлікіх выставах, і ў 1978 годзе яго скульптура "Дзяўчына" была адзначана лепшай сярод прац маладых мастакоў. У пачатку 1980-х удзельнічае ў рэстаўрацыі мінскага стадыёна "Дынама". З 1985 па 1991 год мастак працаваў на кафедры скульптуры ў Беларускім театральна-мастацкім інстытуце. З'яўляецца сябрам Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў галіне станковай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры. Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

Асноўныя творы мастака: помнікі М. Казлоўскаму ў в. Гапонавічы Мінскай вобласці, А. Гараўцу ў Віцебску; «Вяртанне. Прысвячэнне М. Багдановічу», кампазіцыі «Цяжкавагавікі», «Успаміны маёй маці», «Перамога», «Чорная кветка» у памяць аб Чарнобыльскай трагедыі, «З глыбіні стагоддзяў», «Сляпец» і інш.; серыя «Чарнобыль».

Шмат гадоў скульптар працаваў над дэкаратыўным афармленнем Нясвіжскага парку. Для горада Жодзіна скульптарам створаны Мемарыяльны знак, усталяваны на адным з праспектаў, і бюст заснавальніка горада Багуслава Радзівіла.

Для сваёй роднай Барані мастак стварыў Памятны знак з барэльефам у гонар заснавання гораду, мемарыяльную дошку пісьменніку Уладзіміру Корбану, і таксама барэльефы для помніка загінулым танкістам. Але паўнавартасная выстава работаў скульптара на Аршаншчыне адбываецца ўпершыню. Вашай увазе не вялікі фотарэпартаж з адкрыцця выставы.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Упершыню на малой радзіме (фота)

Знакаміты мастак Міхаіл Канцавы ўпершыню выставіў свае работы на Аршаншчыне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение