На сваёй пляцоўцы ў спартовым комплексе "Алімпіец" "Вітэн" сабраў 350 прыхільнікаў. Сапраўднай канкурэнцыі не атрымалася, у гэты дзень заўзятары проста назіралі за галамі на любы густ. Праўда, двойчы прапусцілі і самі аршанцы, але ўпершыню гэта здарылася ўжо тады, калі лёс паядынка быў вызначаны і чырвона-чорныя вялі 8:0.
Галоўным героем сустрэчы для аршанцаў стаў Іваноў, які набраў ажно 5 ачкоў. Ён забіў хет-трык, а яшчэ двойчы асіставаў партнёрам пры ўзяцці брамы. Адзін чалавек спрычыніўся да паловы галоў сваёй каманды, "Вітэн" перамог 10:2.
Вітэн: Лысенка (21. Аніпка); Д.Клачко (к) – Іваноў – Гусакоў – Белы; Вяршынін – Сілівончык – Дзядзічкін – Козел; Ноўскі.