Па нашай інфармацыі, судовая справа, якая разглядаецца сёння і ўчора ў судзе Дубровенскага раёна, тычыцца кіраўніцтва філіялаімя Юрыя Смірнова Аршанскага КХП, цэнтар гаспадаркі знаходзіцца ў вёсцы Буда. На лаве падсудных кіраўнік філіяла і галоўны бухгалтар прадпыремства. Яны абвінавачваюцца ў тым, што на працягу некалькіх год яны налічвалі ліпавыя надбаўкі работнікам прадпрыемства і тым хто ўжо сыйшоў з работы. Па ацэнках следства такім чынам падсудныя нанеслі стратаў прадпрыемству каля 50.000 даляраў у эквіваленце.
Справа складаецца з 12 тамоў і, канешне, не скончыцца хутка.