Паміж Оршай і Баранню павінен узнікнуць новы мікрараён элітарнай катэджнай забудовы. Гэта запланавана пакуль яшчэ не прынятым да канца генеральным планам Оршы. Па-сутнасці, паўтараецца ідэя, якая ідзе ад генплана да генплана пра аб'яднанне Оршы і Барані, хаця ніхто не заптываў у бараньцаў і аршанцаў ці хочуць яны таго аб'яднання. З тых нешматлікіх (5 ці 6) прапановаў, якія паступалі ў выканкам пад час грамадскага аб'яднання генеральнага плану, тры ўтрымлівалі прапанову адмяніць будаўніцтва гэтага новага раёну. Тым больш, што праз мікрараён павінна прайсці яшчэ і чатырохпалосная (60 метраў у шырыню, калі браць разам з так званымі "чырвонымі лінія" - тэрыторыя якая абслугоўвае дарогу і якая аніяк потым не зможа выкарыстоўвацца) дарога. Яе пачатак пройдзе паміж возерам Шчацінкаўскім (кар'ерам) і ракой Адроў - абодва месцы дзе летам адпачыывае шмат аршанцаў. Ці будзе прыемна адпачываць побач з - па-сутнасці - аўтамагістраллю?
Пры грамадскім абмеркаванні дэталёвага плану забудовы новага мікрараёна, аказалася, што той раён будзе "элітным" - 156 катэджных забудоваў амаль на беразе ракі (водаахозная зона будзе захаваная, але гаспадарчая дзейнасць людзей, відавочна разбурыць ландшафт і дрэвы) з гандлёвым цэнтрам, мінірынкам (на некалькі месцаў) ды іншымі бонусамі: каналізацыяй, вадаправодам ды гд. Канешне, такія ўчасткі могуць каштаваць не малых грошай. І раён мог бы зарабіць на іх продажы. Хаця застаецца пытанне ці акупяцца ўкладанні ў тую ж велізарну дарогу пры продажы ўчасткаў.
Пры абмеркаванні генеральнага плану Оршы і пры абмеркаванні дэталёвага плану раёну выказваліся і іншыя аргуманты супраць будаўніцтва гэтага раёну. Надзіва, пакуль публічна ніхто яшчэ не выказаўся "за" яго будаўніцтва. А як вы ставіцеся да таго, што на беразе Адрова можа з'явіцца элітны катэджны раён? Прапануем вам выказацца ў апытанні на галоўнай старонцы нашага сайту і ў каментарах да гэтага артыкула.
Нагадаем, пры гэтым, што сёння вашае меркаванне важнае і ў рамках грамадскага абмеркавання дэталёвага плана раёна. Свае прапановы вы можаце выказаць і ўладным органам на гэтую тэму.