12:00

-1

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+1

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Грамадства

Багушэўцы не здаюцца

16.11.2018 07:00

3070 праглядаў, 2 каментара

У сувязі са скасаваннем статуса Багушэўскай бальніцы людзі звяртаюцца ў адміністрацыю прэзідэнта

Нагадаем, што ў сярэдзіне кастрычніка жыхары Багушэўска даведаліся, што местачковая бальніца і паліклініка памяняюць статус. Паліклініка стане амбулаторыяй, а бальніца стане бальніцай сястрынскага дагляду. І тое і тое азначае змяньшэнне магчымасцяў для мясцовых жыхароў. Цяпер за медаглядам ды іншымі абавязковымі ў Беларусі даведкамі патрэбна будзе ездзіць ў Сянно ў якое ездзіць толькі два аўтобусы ў суткі (старшыня райвыканкаму паабяццаў, што будзе хадзіць тры). Тады жыхары Багушэўска, практычна, зладзілі акцыю пратэста: з 8-00 каравулілі чыноўнікі, па-сутнасці перагарадзілі галоўную дарогу і дамагліся таго, каб чыноўнікі з імі пагаварылі.

Але чыноўнікі не змаглі пераканаць багушэўцаў, што перамена статусу бальніцы і паліклінікі будзе для іх карыснай.

Цяпер мясцовыя жыхары распачалі збор подпісаў у адміністрацыю прэзідэнта і ў Віцебскі аблвыканкам з патрабаваннем надаць мясцовай бальніцы статус участковай і захаваць паліклініку, а таксама машыну хуткай дапамогі.

У сваім звароце Багушэўцы нагадваюць, што, нават, у час фашысцкай акупацыі і ў цяжкія пасляваенныя гады бальніца паўнавартасна функцыянавала.

Збор подпісаў актыўна вядзецца па мястэчку, за яго таксама можна падпісацца ў інтэрнэце тут.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Багушэўцы не здаюцца

У сувязі са скасаваннем статуса Багушэўскай бальніцы людзі звяртаюцца ў адміністрацыю прэзідэнта

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение