Жыхары інтэрнату па вуліцы Астроўскага ў Барані яшчэ ў 2016 годзе звярталіся з просьбай правесці капітальны рамонт у іх доме. Тады на месца, нават, выехалі чыноўнікі, каб непасрэдна азнаёміцца з тым у яакім стане зараз будынак. Жыхары паказалі многае: цёмны душ з адзінай лямпачкай, і чатырма кабінкамі на 200 чалавек без дзвярэй, небяспеную электраправодку, антысанітарыю выкліканую адсутнасцю рамонта. Скардзіліся людзі, што падвал сыры, дзверы ў яго не зачыняюцца і туды халахяць асацыяльныя элементы. Электрапліты на кухні патрабуюць замены ці, як мініму, рамонту. Некаторыя з іх з-за адсутнасці ручак даводзіцца ўключаць пласкагубцамі ці цвіком.
Пасля выезда чыноўнікаў на месца справа, здавалася, зрушылася. Інтэрнат паставілі ў графік капітальнага рамонту на 2017-2018 гады. Прайсці рамонт павінен быў яшчэ ў 2017 годзе. Але сканчаецца 2018-ы, перастае функцыянаваць той графік капрамонтаў, а жыхары інтэрнату да гэтае пары бачаць тое, што вы можаце паглядзець на фотаздымках з інтэрнату.