Чыгуначнікі змагаюцца за лідэрства ў дывізіёне Б Экстралігі. Выязны матч у Магілёве нямала вырашаў у гэтым плане, хаця да канца рэгулярнага сезону яшчэ будзе шмат паядынкаў. Аршанцы ў магілёўскай сустрэчы мелі перавагу, але былі праблемы з рэалізацыяй галявых момантаў. Асабліва яскрава сваю сілу "Лакаматыў" праявіў у другім перыядзе, калі па кідках аршанцы мелі абсалютны рэй 17-1. Аднак сустрэча дайшла да овертайму, а там шайбу закінуў "Магілёў" і выйграў 4:3.
"Лакаматыў" страціў лідэрства, але саступае "Магілёву" толькі 1 бал.