Прыезд прэзідэнта ў наш горад чакаўся яшчэ ў пачатку лістапада, бо ўчыніўшы "разгон" чыноўнікам прэзідэнт загадаў "навесці парадак" да 7 лістапада і прыгразіў праверыць выкананне загаду. Але каля 7 лістапада Лукашэнка даехаў толькі да Шклова дзе гуляў у хакей разам з малодшым сынам, у Оршы ён тады не з'явіўся.
Як паведамляе дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА, прэзідэнт наведае Оршу сёння - 30 лістапада. Па плане, ён павінен прыехаць на Ільнокамбінат, але адначасова праверыць і выкананне свайго загаду па пад'ёму Аршаншчыны з руінаў і попелу.
У сувязі з прыездам прэзідэнта ў Оршы чакаюцца вялікія праблемы на дарогах.