Першае кола чэмпіянату Беларусі ў дывізіёне Б завяршалася для аршанскага "Узлёта" дзвюма сустрэчамі з менскай Рэспубліканскай вучэльняй алімпійскага рэзерву. "Узлёт" змог узяць максімум пунктаў у гэтым супрацьстаянні. Першы матч быў выйграны 3:0 (25:16 25:17 30:28). У другой сустрэчы "Узлёту" давялося пастарацца дзеля перамогі больш, бо прайгранай аказалася трэцяя партыя — 3:1 (28:26 25:20 21:25 25:22).
Яўным лідэрам дывізіёна застаецца гомельскі клуб "Бумпрам", які выйграў усе 12 паядынкаў першай паловы сезону. У аршанцаў 7 перамог і 5 паразаў.