У 14-м туры, перадапошнім у першай палове чэмпіянату "Вітэн" прымаў на сваёй пляцоўцы сталічную "Ахову-Дынама". Госці трымаліся годна, часам праводзілі вострыя атакі, але ад самага пачатку ходам гульні кіраваў "Вітэн". Забілі чырвона-чорныя ў сярэдзіне першага тайму, на 9-й хвіліне вызначыўся Мажэйка з перадачы Дзядзічкіна. У другім тайме госці наогул адгулялі без фалоў, а ў канцы, каб стварыць у атацы колькасную перавагу, знялі брамніка. Аднак гульня з брамнікам-ганялам не прынесла поспеху, Дзмітрый Клачко за некалькі секунд да фінальнае сірэны дакладна прабіў у пустую браму — 2:0.
Такім чынам, "Вітэну" засталося не прайграць у бліжэйшым матчы чэмпіянату, каб дасягнуць бяспрогрышнай серыі ў паўсезона. Але, разам з тым, уся барацьба наперадзе, бо аршанцы нават не на першым месцы. Лідзіруе ў турнірнай табліцы гомельскі ВРЗ. Аршанскі клуб саступае яму 1 бал.