Працягваецца рэгулярны чэмпіянат Беларусі па хакеі ў Экстралізе Б. Аршанскі "Лакаматыў" напярэдадні згуляў з такім самым навічком лігі — "Баранавічамі". Ужо ў першым перыядзе госці настолькі асвоіліся на пляцоўцы Лядовага палаца ў Баранавічах, што забілі ў браму гаспадароў чатыры шайбы. Далей матч таксама развіваўся паводле сцэнара, прапанаванага аршанскімі чыгуначнікамі і скончыўся перамогай "Лакаматыва" 6:1. Па 2 шайбы ў гэты вечар закінулі Іван Каташэнка і Артур Гільманаў.
У турнірнай табліцы "Лакаматыў" займае першае месца, на адзін пункт апярэджваючы "Магілёў". Выйгралі і канкурэнты, на сваёй пляцоўцы яны былі мацнейшымі за юнацкую зборную беларусі да 18 год. За 26 матчаў рэгулярнага сезону "Лакаматыў" пацярпеў толькі 4 паразы, 3 у асноўны час і 1 па булітах.