18:00

+14

4 м/с

990 гПа

21:00

+13

3 м/с

990 гПа

00:00

+11

4 м/с

990 гПа

03:00

+10

4 м/с

989 гПа

06:00

+10

3 м/с

989 гПа

Орша, Палітыка

Як уплываюць СМІ на аршанцаў

29.12.2018 12:51

3865 праглядаў, 4 каментара

У Оршы прэзентавалі даследванне пра аршанцаў

Даследванне праводзілася летам гэтага году. Замову зрабілі мясцовыя грамадскія арганізацыі, якія і прадставілі валанцёраў для вывучэння ідэнтычнасці аршанцаў і таго як на іх уплывае прапаганда. Як сказала на прэзентацыі навуковы кіраўнік даследвання Віялета Ермакова, грамадскія арганізацыі звярнуліся для яе, каб зразумець ці магчымы - ў тэорыі - ў Оршы "Крымскі сцэнар". Маецца на ўвазе, што калі ў Крым прыйшлі расейскія войскі, то мясцовае насельніцтва прыняло гэта як належнае - амаль не супрацівілася.

Для даследвання быў абраны метад глыбіннага інтэрв'ю. Такі метад дазваляе пры апытанні не вялікай колькасці людзей, зразумець якія ідэалагічныя тэндэнцыі пануюць у грамадстве, хаця і не паказваюць для якой колькасці людзей гэтыя тэндэнцыі актуальныя. Таму агулам для даследвання было апытана 12 чалавек: 6 мужчынаў і столькі ж жанчынаў рознага ўзросту, рознага светапогляду і рознага сацыяльнага статусу. Падбіралі рэспандэнтаў самі валанцёры - яны павінны былі знайсці не знаёмых, або мала знаёмых людзей з Оршы і рэгіёна пра якіх ведаюць толькі прыблізна іх палітычныя ўяўленні.

У дадзеным артыкуле мы не будзем падрабязна распавядаць пра тое, што адказвалі людзі - гэта вы зможаце пазней пабачыць на відэа. Спынемся на тым, што выклікала найбольшы інтарэс як даследчыцы, так і актывістаў. Па-першае, у Оршы вельмі моцна развіты мясцовы патрыятызм - нашы землякі ідэнтыфікуюць сябе з Оршай у большай ступені чым з Беларуссю. Магчыма гэта звязана з тым, што горад быў амаль заўсёды памежным, тут часта мянялася ўлада, акупанты. І таму аршанцам прасцей разумець сваю ідэнтычнасць менавіта гарадскую, якая не звязана з ідэнтычнасцю вялікай, дзяржаўнай. Цікава, што амаль для ўсіх апытаных зусім не важна іх рэлігійная ідэнтычнасць (большасць апытанях лічыла сябе праваслаўнымі). Толькі для аднаго чалавека - жанчыны-каталічкі - была важная яе датычнасць да рэлігіі, што, у прынцыпе, актуальна і для ўсёй краіны - каталікі больш прывязаны да сваё парафіі, чым праваслаўныя да сваіх прыходаў.

Цікавая частка даследвання, якая паказвае якія СМІ ўплываюць на аршанцаў. Здавалася б, наш горад (як і ўся краіна) знаходзіцца ў расейскай інфармацыйнай прасторы. Але калі рэспандэнтаў папрасілі назваць па 5 сродкаў масавай інфармацыі, якімі яны рэгулярна карыстаюцца, то атрымалася, што ў спісе больш беларускіх СМІ. Гэта актуальна для ўсіх СМІ акрамя тэлебачання - у гэтым сегменце расейскі кантэнт перамагае. Пры чым, тэлебачанне глядзіць найбольш узроставая група 25-50 гадоў - найбольш палітычна актыўная частка грамадства. Цікава, што не зважаючы на сціпласць мясцовых - аршанскіх - СМІ, у якіх не параўнальна меньшыя бюджэты ў параўнанні з рэспубліканскімі і расейскімі, аршанцы актыўна карыстаюцца мясцовымі СМІ. Узгадвалі апытаныя і "Аршанскую газету" і радыё "Скіф", а найчасцей - трэцяя частка апытаных - назвала наш сайт. Другое пытанне пра СМІ было "якім СМІ вы найбольш давяраеце" і тут перавес быў зусім не на карысць Беларусі. Хаця карыстаюцца аршанцы больш беларускімі СМІ, давяраюць больш расейскім. У такой сітуацыі, калі аршанцы давяраюць СМІ суседняй краіны, цікава наколькі на іх уплываюць гэтыя СМІ і тут атрымлдіваецца не ўсё так адназначна. Калі людзей папрасілі сказаць якая краіна ўяўляе больш пагрозы для Беларусі, шмат хто з тых хто давярае расейскім СМІ сказалі, што менавіта Расея нясе найбольш пагрозаў. Адзін з апытаных патлумачыў гэта тым, што Расія нарываецца на вайну з Захадам і ў выпадку такой вайны выкарыстае Беларусь як плацдарм і буфер. У сувязі з гэтым калі гаварылася пра тое з якой краінай трэба павялічыць супрацоўніцтва даволі частым адказам з боку такіх людзей было ЗША. То бок, хаця Расія і з'яўляецца для іх карысным саюзнікам, вайсковае супрацоўніцтва патрэбна і з захадам, каб не стаць ахвярай свайго ж саюзніка.

У хуткім часе мы апублікуем прэзентацыю ў відэа фармаце.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Як уплываюць СМІ на аршанцаў

У Оршы прэзентавалі даследванне пра аршанцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение