Пад канец мінулага году вёска Межава прагучала на ўсю краіну з-за вялікай увагі журналістаў. Тут пачаліся работы па зносу былога спіртзаводу дарэвалюцыйнай пабудовы. Аказалася, што гэта не адзіная праблема вёскі. Журналісты заўважылі яшчэ і экалагічную праблему - каналізацыя мясцовай гаспадаркі Межава-Агро сцякала проста на вуліцу.
14 студзеня з выканкаму прыйшоў ліст да Ігара Грышанава, які раней напісаў у выканкам пра гэтыя праблемы. У лісце паведамляецца, што паднятыя пытанні будуць вырашацца. Так, Межава-Агро прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці за скід адходаў, а наступствы гэтага выкіду ліквідаваныя. Таксама ў дургім квартале гэтага года гаспадарка павінна прыбраць мазут, які захоўваўся на тэрыторыі былога спіртзаводу. А да 2020 года павінна адбыцца рэканструкцыя ачыстных збудаванняў усёй вёскі.
Што тычыцца захавання гістарычных будынкаў, то тут таксама будзе прагрэс - адзначаецца ў адказе выканкаму. Вакол Былой сядзібы павінна з'явіцца ахоўная зона, а на спіртзаводзе распачаліся работы па добраўпарадкаванні яго гістарычнай частцы.