У першым матчы 1/4 фіналу "Вітэн" перамог гомельскі ВРЗ на сваёй пляцоўцы ў Оршы з лікам 3:2. У другім паядынку аршанцам трэба альбо выйграць, альбо згуляць унічыю, альбо нават прайграць, але толькі з лікам 3:4 і больш з розніцай "-1" гол. Бо ў Кубку дзейнічае правіла выязных галоў, а гомельская каманда забіла ў гасцях 2 мячы.
Усяго, з улікам першага чвэрцьфінальнага матчу "Вітэн" і ВРЗ правялі паміж сабой 18 паядынкаў. 8 выйграў "Вітэн", 8 засталіся за ВРЗ, яшчэ 2 разы супернікі гулялі ўнічыю. Па розніцы забітых і прапушчаных галоў аршанцы мінімальна саступаюць 52-53.
Матч ВРЗ — "Вітэн" адбудзецца 17-га студзеня ў Гомелі ў спартовым комплексе "Лакаматыў". Пачатак а 17:00. Магчыма, будзе арганізаваная і відэатрансляцыя гульні на Ютуб-канале "Вітэна".