06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Кабылякі адзначаны двойчы

18.01.2019 16:46

3336 праглядаў, 0 каментароў

Ініцыятыва "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы" двойчы патрапілі ў спіс намінантаў рэспубліканскіх прэміяў для няўрадавых арганізацый

Грамадская ініцыятыва, якая аб'яднала родзічаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій вакол мемарыялізацыі Кабыляцкай гары была ўашважаная двума прэміямі. Яна патрапіла ў спіс намінантаў самай прэстыжнай прэміі для наўрадавых арганізацыі "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці". Журы арганізатараў уключыла аршанскую ініцыятыву ў лік 6 самых паспяховых, якія з'явіліся ў мінулым годзе. Таксама ў ліку намінантаў увайшлі новаствораны Ўніверсітэт імя Ніла Гілевіча, правабарончая ініцыятыва "Прававое дзеянне", рэгіянальны валанцёрскі праэкт "Берасцейскі канструктывізм", Офіс дапамогі і падтрымкі занятасці моладзі "ЮларКансалт" і Модуль для збору ахвяраванняў праз сайты арганізацыяў "Doika". Сярод названых намінантаў дыплом атрымаў Універсітэт імя Ніла Гілевіча.

Ужо на наступны дзень аршанскую ініцыятыву ўшаноўвалі яшчэ раз. Прэмія "Зрабілі!", якая ўручаецца ўжо трэці раз адзначала самыя лепшыя ініцыятывы за 2018 год. І тут таксама адзначыліся "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы". Гэтую ініцыятыву ўзнагародзілі ў намінацыі "Нізавыя ініцыятывы" разам з яшчэ 16 ініцыятывамі з Мінску і рэгіёнаў. Дарэчы, гэта адзіная ініцыятыва з усёй Усходняй Беларусі якая была адзначана названымі прэміямі. Бліжэйшая да нас ініцыятыва, якая была заўважана прэміяй "Зрабілі!" - грамадская кампанія "Мои Чашники" ўзнагароджаная ў намінацыі "Канал у сацыяльных сетках".

На фота: актывісты "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы" ў цэнтры разам з іншымі намінантамі. Фота сайта Citydog

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Кабылякі адзначаны двойчы

Ініцыятыва "Кабылякі. Растраляныя ў Оршы" двойчы патрапілі ў спіс намінантаў рэспубліканскіх прэміяў для няўрадавых арганізацый

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение