Нагадаем, што не так даўно сайт Citydog зрабіў вялікі артыкул-экскурсію пра стан помнікаў архітэктуры на Аршаншчыне. Журналісты наведалі вёску Галошава ў Талачынскім раёне, Смаляны, Юрцава, Высокае і Кабылякі ў Аршанскім раёне, а таксама Ланенку і Дуброўна. Пад час сваёй вандроўкі журналісты не толькі фатаграфавалі стан помнікаў, але і здымалі іх на відэа з вышыні з дапамогай квадракоптара. У выніку акрамя таго, шт осам артыкул атрымаўся вельмі цікавым, яшчэ і відэа да яго проста цудоўнае. Прапануем вашай увазе відэа з артыкула, які можна пачытаць тут.
На відэа: Смаляны
На відэа: Юрцава
На відэа: Высокае
На відэа: Ланенка