Нагадаем, што напрыканцы мінулага году ў Оршы масава з'явіліся графіці, якія паказвалі кантакты праз якія можна набыць наркотыкі, фактычна рэкламавалі інтэрнэт-краму наркотыкаў. Пазней такія ж графіці з'явіліся ў Віцебску і ў іншых гарадах.
У канцы студзеня афіцыйныя органы паведамілі, што ў Віцебску затрымалі дваіх маладзёнаў, якія і наносілі гэтыя графіці. Праўда, пакуль ім інкрымінуюць нанясенне графіці толькі ў самім абласным цэнтры. Маладыя людзі - 1998 і 1999 гадоў нараджэння - раней ужо былі судзімыя і наносілі графіці з дапамогай трафарэтаў. Рабілі яны гэта не за проста так, ананімныя ўладальнікі інтэрнэт-крамы з імі разлічваліся. Разлічваліся бартэрам - давалі ім наркотыкі, якія маладзёны часткова прадавалі, а часткова ўжывалі самі.
Варта адзначыць, што новых графіці ў нашым горадзе пасля мінулагодняй "рэкламнай акцыі" больш не з'яўляліся, але і не былі зафарбаваныя цалкам. Так, каля дома па вуліцы Леніна 69 рэклама і зараз бачная на шапіку, хаця на жылых дамах камунальшчыкі праз тыдзень надпісы замалявалі.