06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Для журналістаў вобласці

15.02.2019 07:00

3514 праглядаў, 0 каментароў

Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва” – 17 лютага

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы” пачынаюць новую серыю рэгіянальных прэс-клубаў.

Першы з іх адбудзецца ў Віцебску 17 лютага.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

– Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

– Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

– Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

– Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

– Таццяна Кузіна, эксперт ў галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

– Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), і Валянціна Болбат, грамадская дзяячка (Верхнядзвінск) распавядуць пра карысныя інструменты для выбудовы дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Мадэратар – Уладзімір Булаўскі.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Віцебшчыны.

Уваход вольны, але патрэбна папярэдне зарэгістравацца (да 14:00 15 лютага).

Месца правядзення прэс-клубу будзе абвешчана ўдзельнікам пасля рэгістрацыі. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да віцебскага каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Уладзіміра Булаўскага: +375 25 9508191, [email protected]

Пачатак – 15.00 17 лютага

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Для журналістаў вобласці

Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва” – 17 лютага

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение