03:00

-3

5 м/с

1007 гПа

06:00

-3

5 м/с

1006 гПа

09:00

-4

5 м/с

1004 гПа

12:00

-3

6 м/с

1003 гПа

15:00

-3

6 м/с

1002 гПа

Рэгіён, Эканоміка

Ці хутка зажывём?

16.02.2019 15:18

3950 праглядаў, 11 каментароў

Ігар Ісачэнка: ўказ Лукашэнкі падбухторыў цікавасць інвестараў да Аршаншчыны.

Указ №506 "Аб развіцці Аршанскага раёна Віцебскай вобласці" падбухторыў цікавасць інвестараў да рэгіёну. Пра гэта паведаміў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка на выязным пасяджэнні Віцебскага аблвыканкама па пытанні развіцця раёна. Па словах Ігара Ісачэнкі, адразу чатыры інвестары звярнуліся ў райвыканкам з прапановамі па рэалізацыі розных праектаў на вытворчай пляцоўцы былога завода жалезабетонных вырабаў (ЖБВ). Зараз гэтая пляцоўка выстаўлена на аўкцыён, які пройдзе 11 сакавіка.

Вядзецца праца па стварэнні вытворчасцяў нятканых матэрыялаў, пелетных і мэблевых. Аршанскі лясгас рэалізуе план па арганізацыі новай вытворчасці з паглыбленай перапрацоўкай драўніны, уключаючы будаўніцтва цэха па вытворчасці пелет, піша БЕЛТА. "Стымулам для прыцягнення інвестараў стане прыняцце ўказа па Мультымадальным комплексе "Брэміна-Орша", першая чарга якога пачала функцыянаваць з 6 лютага", - дадаў Ігар Ісачанка. Ён адзначыў, што ўжо праведзеныя перамовы з прадстаўнікамі кітайскай лагістычнай кампаніі аб стварэнні сумеснага прадпрыемства на тэрыторыі раёна.

Старшыня райвыканкама таксама паведаміў, што па выніках 2018 года на малое і сярэдняе прадпрымальніцтва прыпадае 35% агульных паступленняў раёна, якія ў параўнанні з 2017 годам выраслі на 15,5%. Для больш шырокага ўцягвання насельніцтва ў прадпрымальніцкую дзейнасць з пачаткоўцамі прадпрымальнікамі суб'екты інфраструктуры падтрымкі малога прадпрымальніцтва ў студзені правялі сустрэчы, у тым ліку па растлумачэнню норм прынятых па Аршанскім раёне актаў. Пэўным вынікам гэтай працы стаў рост колькасці зарэгістраваных у студзені бягучага года юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (іх колькасць павялічылася ў 1,3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2018 года). Пры гэтым колькасць самазанятых грамадзян вырасла ў 3,2 разы, рамеснікаў — у 1,4 разы.

Пры гэтым, трэба адзначыць, што дзяржава працягвае заганную практыку перадачы бедных "багатым". Так, акцыі Аршанскага інструментальнага завода, які раней абяцалі падняць проста за кошт ўлівання грашовых сродкаў, цяпер перадалі Менскага трактарнаму заводу, у якога не так даўно былі вялікія праблемы з разгрузкай складоў, а Лукашэнка памылкова казаў пра тое, што трактары нядаўна закуплялі ЗША. Завод ПАК перададзены жодзінскаму БелАЗу, які таксама вельмі далёкі ад сваіх лепшых часоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці хутка зажывём?

Ігар Ісачэнка: ўказ Лукашэнкі падбухторыў цікавасць інвестараў да Аршаншчыны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение