Застаецца два туры да заканчэння чэмпіянату Беларусі па валейболе ў дывізіёне Б. Аршанскі "Узлёт" ідзе 3-м у турнірнай табліцы і ў суботу з нядзеляй прымае на ўласнай пляцоўцы гомельскую "Энергію-2". Матч 23-га лютага адбудзецца а 17-й гадзіне, а 24-га лютага каманды выйдуць на пляцоўку а 12:00.
"Энергія-2" з'яўляецца асноўным канкурэнтам аршанцаў за 2-е месца ў табліцы — першынство безапеляцыйна заваяваў іншы гомельскі клуб "Бумпром". "Узлёт" прайграе "Энергіі"-2 толькі 2 пункты, і гэта робіць два бліжэйшыя матчы даволі важнымі.