У Магілёве адбыўся традыцыйны турнір памяці Уладзіміра Касцюкова, які выйгралі дублёры мінскага "Дынама". Чатыры каманды ўзялі ўдзел у кругавым турніры, у якім "Орша" прайграла толькі пераможцам 3:4, але перамагла магілёўскія "Тэхнолаг" 5:1 і "Дняпро" 3:2. Лепшым бамбардзірам не толькі "Оршы", але і ўсяго турніру стаў ветэран сіня-белых Мікалай Кітаёў, які забіў 7 галоў у трох матчах, за што быў узнагароджаны асобным прызам.
Да афіцыйных матчаў застаецца яшчэ некалькі тыдняў, ужо праз тыдзень "Орша" даведаецца свой каляндар на Першую лігу-2019.