Пасля прайгранага фіналу Кубка Беларусі аршанскі "Вітэн" правядзе матч чэмпіянату Беларусі. Перад новым турам энергетыкі займаюць 2-ю пазіцыю ў табліцы, саступаючы толькі 2 пункты лідэру — гомельскаму ВРЗ. Але на пяткі наступае "Лідсельмаш", каманда, якая вырвала ў "Вітэна" Кубак Беларусі і адзіная, якая перамагла чырвона-чорных у чэмпіянаце ў гэтым сезоне.
У суперніках "Вітэна" ў суботу, 9-га сакавіка будзе "Барысаў-900". Сёлета барысаўчане проста моцны серадняк, не прэтэндуюць на высокія месцы. Аднак канцэнтрацыю губляць нельга, з кожным супернікам неабходна паказваць сваю гульню, відавочна, у "Вітэне" гэта разумеюць. Тым больш пасля прайгранага Кубка аршанцам нічога не застаецца, як да апошняга весці барацьбу за залатыя медалі першынства.
Матч пройдзе ў Оршы ў с/к "Алімпіец" 9-га сакавіка і пачнецца а 14-й гадзіне.