Кавярня "На сувязі" адкрлася ў памяшканні завадской сталовай. Для гарадка гэта сапраўдны прагрэс - раней у Барані працавала толькі два піўных бара, адпаведна, паесці, адзначыць які-небудзь юбілей у горадзе было не магчыма. А адзіны рэстаран быў зачынены гадоў дваццаць таму і там зараз знаходзяцца крамы.
Акрамя таго, што тут можна перакусіць і, канешне, выпіць, у кавярні ёсць караоке і вялікі танцпол.