06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Грамадства

Воды адпампавалі, мазут прыбяруць

19.03.2019 17:42

3031 прагляд, 0 каментароў

Цяжкая для экалогіі сітуацыя ў вёсцы Межава дзякуючы намаганням неабыякавых людзей пачынае выпраўляцца (+ фота).

Грамадскі актывіст Ігар Грышанаў, які шчыльна займаецца праблемай вёскі Межава, атрымаў ліст з Віцебскага абласнога камітэту прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Супрацоўнікі Камітэта ўстанавілі, што будынкі і тэрыторыя былога спіртзавода ў Межаве знаходзяцца ў нездавальняючым стане. Напрыклад, нікуды не прыбрана ёмістасць з рэшткамі нафтапрадуктаў. Аршанская інспекцыя, падначаленая абласному камітэту цяпер пракантралюе, каб Межаўскі сельскі выканкам і "Межава-Агра" прыбралі ёмістасць і навялі парадак на дадзенай тэрыторыі.

Акрамя таго, чарговы раз пацверджана, на гэты раз ужо з Віцебску, што аб'екты ачышчэння і водаадвядзення знаходзяцца ў нездавальняючым стане. За парушэнне правілаў эксплуатацыі водагаспадарчых збудаванняў і прылад, якія прадухіляюць забруджанне, прадпрыемства "Межава-Агра", адказнае за гэта, было прыцягнута да адміністратыўнай адказнасці. Праўда, у лісце не напісана, якое канкрэтна пакаранне прызначана. Сцёкавыя воды былі адпампаваныя з вадаёма і вывезеныя на палі фільтрацыі.

Пункт па рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў уключаны ў план развіцця Аршанскага раёна да 2023 года. Фінансаванне аб'екта пачнецца ў 2021 годзе. Але гэта азначае, што яшчэ два гады актывістам давядзецца сачыць, каб каналізацыйныя адкіды хаця б адпампоўвалі, жаданае рашэнне гэтай праблемы ўсё адно адкладаецца.

У тэму:

У Межаве знішчылі спіртзавод і хочуць зруйнаваць рэшткі будынкаў сярэдзіны 19 стагоддзя

Рака Скуп'я, якая ўпадае ў Аршыцу, поўная каналізацыйных адкідаў (+фота)

Жыхары Межава ўжо стаміліся ад пустых словаў камунальнікаў і чыноўнікаў (+відэа)

Пасля адказу Аршанскага выканкама аб сітуацыі ў Межаве праінфармавалі Камітэт дзяржкантролю (+фота)

Аршанскі міжраённы камітэт Дзяржкантролю даручыў разабрацца з экалагічнай сітуацыяй у в.Межава

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Воды адпампавалі, мазут прыбяруць

Цяжкая для экалогіі сітуацыя ў вёсцы Межава дзякуючы намаганням неабыякавых людзей пачынае выпраўляцца (+ фота).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение