Расейскія імперскія колы працягваюць уздзеянне на беларускае грамадства. Так, на выставе-кірмашы з расейскай назвай "Кладезь" прадстаўлена перасоўная выстава на драўляных складнях, прысвечаная Расеі часоў Першай сусветнай вайны. Гэта заўважыў карэспандэнт "Радыё Рацыя". Першая сусветная становіцца новым культам у Расеі – ушаноўваюць герояў і пераасэнсоўваюць значэнне вайны, якую цяпер трактуюць, як справядлівую. Раней Першай сусветная вайна трактавалася, як імперыялістычная і несправядлівая.
Беларусь у тыя часы знаходзілася пад расейскім прыгнётам, тысячы беларусаў прызываліся ў расейскае войска і гінулі за інтарэсы імперскай Расеі ў многіх кутках свету. Падчас І Сусветнай вайны Беларусь вельмі моцна пацярпела.