Працягваецца чэмпіянат Беларусі па валейболе. Ідуць вырашальныя сустрэчы, якія вызначаюць выніковыя месцы каманд. У "развязцы" за 9-12 месцы аршанцам належыць гуляць з мінскім МАПІДам. Першы матч прайшоў у Оршы ў спартыўным комплексе "Легмаш" на вуліцы Якубоўскага, 77. На вялікі жаль, аршанцы не склалі дастойнай канкурэнцыі прыезджай камандзе, саступіўшы 0:3. Па сэтах лік быў наступны — 20:25 17:25 15:25.
Гульня ў адказ пройдзе ў Мінску ў бліжэйшыя выходныя. Пра яе наш сайт паведаміць асобна.