У сёлетнім сезоне футбольны клуб "Орша" зноў будзе гуляць у Першай лізе, а пачнецца выступленне сіня-белых матчам у Менску з "НФК", гэта новая назва каманды "Крумкачы". Год таму менчукі збіраліся дэбютаваць у Вышэйшай лізе, аднак федэрацыя адправіла клуб у Другую лігу за даўгі. Варта падкрэсліць, што да матчаў Вышэйшай лігі не быў дапушчаны прыватны клуб, у той жа момант дзяржаўныя клубы, якія маюць такія самыя праблемы, атрымлівалі "ласку" АБФФ і дапускаліся да матчаў эліты. Так ці іначай, "Крумкачы" выйшлі за сезон у Першую лігу, але не могуць скарыстацца сваёй старой назвай у Першай лізе з-за юрыдычных нюансаў.
Аршанцы ўваходзяць у новы сезон, верагодна, прэтэндэнтам на месцы ў сярэдзіне табліцы, ніхто пакуль не расцэньвае каманду як нейкага фаварыта, тым больш склад клуба ў параўнанні з мінулым годам візуальна не палепшыўся. Трэніраваць каманду будуць Сяргей Вехцеў і Сяргей Гунько, які раней трэніраваў смаленскі "Дняпро".
Матч НФК — "Орша" пройдзе 13-га красавіка і пачнецца а 17:00. Дагэтуль аршанцы ніколі не перамагалі "крумкачоў", у 4 матчах толькі 1 нічыя.
Прэс-служба НФК падрыхтавала цікавую афішу матчу.