03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

15:00

-0

5 м/с

982 гПа

Орша, Спорт

"Лакаматыў" не прайшоў

16.04.2019 17:33

3366 праглядаў, 44 каментара

Аршанскі "Лакаматыў" не змог выйсці ў элітны хакейны дывізіён краіны.

У пераходным турніры разам з аршанцамі і магілёўцамі ўдзельнічалі клубы Экстралігі А "Металург" (Жлобін) і "Ліда". Вырашальнай аказалася гульня ў Жлобіне, якую аршанцы прайгралі 1:4. у далейшым не дапамагла нават гасцявая вікторыя над "Лідай" 2:1 у дадатковым тайме. Галоўны трэнер "Лакаматыва" Ігар Жылінскі ў інтэрв'ю пасля матчаў пераходнага турніру сказаў, што, верагодна, камандам Экстралігі Б не хапіла досведу матчаў высокага ўзроўню, якіх непараўнальна болей у Экстралізе А. Агромністага разрыву ў класе паміж камандамі трэнер не заўважыў, усё вырашылі якраз дробязі.

Падчас пераходнага турніру аршанскія чыгуначнікі ўсталявалі рэкорд, прычым з тымі камандамі, з якімі цяжка было гэтага чакаць. Матчы з "Металургам" і "Лідай" гульцы "Лакаматыва" правялі без выдаленняў.

Ёсць важныя навіны для "Лакаматыва" і пасля завяршэння матчаў. 26-гадовы брамнік каманды Сяргей Сцяпанаў выкліканы на збор нацыянальнай зборнай Беларусі. У сезоне Сцяпанаў правёў 36 матчаў (9 з іх на "ноль" — чвэрць!) і з 94,8% адбітых кідкоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: "Лакаматыў" не прайшоў

Аршанскі "Лакаматыў" не змог выйсці ў элітны хакейны дывізіён краіны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение