Пасля перамогі над менскім НФК у першым туры аршанцы адправіліся ў госці ў Берасце на матч з мясцовым "Рухам". Наогул, паводле календару, матч меўся адбыцца ў Оршы, аднак у нашым горадзе спаслаліся на тое, што яшчэ не гатовае поле, а таму каманда праводзіла другі, а правядзе яшчэ і трэці запар — ў Смаргоні — матч на выездзе.
На вялікі жаль, супрацьпаставіць нешта клубу, якому футбольныя спецыялісты прагназуюць змаганне за павышэнне ў класе, аршанцы не здолелі. Параза 1:6. Адзіны гол у сіня-белых забіў ветэран каманды Мікалай Кітаёў, ды й тое здарылася ўжо пры шасьці прапушчаных мячах і на 90-й хвіліне.
Склад ФК "Орша" ў матчы: Харытонаў, Зямко, Грачыха (Беразун, 68), Александровіч (Сідзенка, 46), Казакоў, Суздальцаў (Жалезнікаў, 64), Кучараў, Д.Іваноў (Кітаёў, 84), Карпаў, М.Іваноў, Вараб'ёў.