Фотаздымкі з велізарнага прыроднага пажару ў суседнім Круглянскім раёне з'явіліся ў сеціве, у прыватнасці, на сайце "Наша Ніва" з'явіліся 21 красавіка. Відавочна, што такі пажар распачаўся з-за гарэння травы. Пытанне толькі ці траву наўмысна выпальваў чалавек ці па такой сухасці яна загарэлася выпадкова.
Дарэчы, пажаранебяспечны перыяд яшчэ не скончыўся. На вуліцы стаіць вялікая сухасць, адсутнасць ападкаў таму трава ўсё яшчэ можа гарэць.