15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Палітыка

Правал праўладных партый

26.04.2019 15:40

4654 прагляду, 13 каментароў

Адносная большасць чытачоў Orsha.eu на парламенцкіх выбарах аддала б галасы за АГП (вынікі галасавання).

Выбары ў ніжнюю палату парламента — Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу — пройдуць у Беларусі ў лістападзе. Пакуль што дакладная дата не вядомая. Аналітыкі скептычна ацэньваюць іх падрыхтоўку з боку Цэнтральнай выбарчай камісіі пад кіраўніцтвам Лідзіі Ярмошынай. Улады падазраюць у тым, што ідзе падбор зручнай даты, а дакладней тыдня для датэрміновага галасавання. Не сакрэт, што менавіта падчас так званых датэрміновых выбараў (якіх няма ў большасці краін Еўропы і астатняга свету) у Беларусі адбываецца найбольшая колькасць фальсіфікацый. Але гэта справа перспектывы, а рэдакцыі Orsha.eu было цікава высветліць, якой падтрымкай карыстаюцца палітычныя партыі за паўгода да выбараў. У нашым празрыстым галасаванні прынялі ўдзел толькі 211 чалавек. Не так шмат, але ўжо гэтая лічба дазваляе рабіць пэўныя высновы.

Галасаванне на сайце яскрава прадэманстравала тое, што апазіцыйныя цяперашняй уладзе партыі праводзяць значна лепшую працу за сваіх апанентаў, якія рашэнні дзейнай улады падтрымліваюць крыху меней чым цалкам. Адносная большасць чытачоў, а менавіта 40 чалавек, абрала б на парламенцкіх выбарах Аб'яднаную грамадзянскую партыю. 34 чалавекі былі б гатовыя прагаласаваць за кааліцыю апазіцыйных партый. Замкнула тройку Партыя БНФ, якую ў цяперашні час узначальвае Рыгор Кастусёў, ёй аддалі б галасы 23 чалавекі.

Па 16 галасоў набралі б Беларуская партыя левых "Справядлівы свет" і аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя". 15 гатовыя кінуць бюлетэнь за кампанію "Гавары праўду".

Найпапулярнейшая ў Оршы праўладная партыя цяпер — Камуністычная партыя Беларусі. 14 галасоў і толькі 7 месца, пасля шасці апазіцыйных сілаў. Але і яна не перамагае Кансерватыўна-Хрысціянскую партыю БНФ, якая пры гэтым не самая актыўная сіла на аршанскім палітычным полі. Гэтая партыя, якую ўзначальвае Зянон Пазьняк, таксама атрымала 14 галасоў.

Астатнія партыі не набралі і 10 галасоў на "папярэдніх выбарах" сярод чытачоў Orsha.eu. Варта адзначыць даволі высокую падтрымку ў горадзе Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Гэта сведчыць пра добрую працу з патэнцыйнымі выбарцамі, прапаганду сваіх ідэй і, імаверна, рэальную дапамогу, якую партыя гатовая аказаць людзям. Далёк не ўсе апазіцыйныя партыі і рухі могуць пахваліцца падобным апірышчам з людзей.

Што датычыцца праўладных партый, то толькі адна з іх — КПБ — здолела набраць больш за 10 галасоў сярод звыш 200 чалавек, якія прынялі ўдзел. У суме падтрымка і абазнанасць чытачоў у дзейнасці партый, якія падтрымліваюць курс Аляксандра Лукашэнкі, досыць нізкая, нават складанне галасоў за іх разам не перавысіць пазіцый адразу некалькіх апазіцыйных партый. Многія з гэтых партый ніяк не працуюць з выбарцамі і ў чарговы раз іх дзейнасць выклікае лагінае пытанне: а ці варта аказваць ім адміністратыўную падтрымку?

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Правал праўладных партый

Адносная большасць чытачоў Orsha.eu на парламенцкіх выбарах аддала б галасы за АГП (вынікі галасавання).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение